ДЛГУ "Бялыніцкі лясгас"
Вы можете связаться с нами:
Адрес:
Могилёвская область, г. Белыничи, ул. Советская, 48
Главная \ Паляванне

Паляванне

Запрашаем на паляванне!

 

 

Бялыніцкая лесапаляўнічая гаспадарка знаходзіцца на тэрыторыі Бялыніцкага раёна, на 152-м кіламетры трасы Мінск-Магілёў.
Тэрыторыя паляванняў угоддзяў складае 114.8 тыс. га, з іх 66.5 тыс. га лясных угоддзяў. 
На тэрыторыі гаспадаркі працякаюць рэкі Друць, Вослік, Няропля; сярод вярховых балот ёсць некалькі азёр.
Жывёльны свет гаспадаркі размаіты. На ўсіх жывёл, на якіх дазволена паляванне, па жаданні кліентаў праводзіцца індывідуальнае паляванне.  З цягам года здабываецца 31 лось, 34 аленя, 34 казулі, а таксама глушцы і цецерукі. У гаспадарцы працуюць высокакваліфікаваныя падлоўчыя, якія маюць шматлетні досвед працы. Ахвотнікаў узяць удзел у паляванні ці проста адпачыць, адсвяткаваць важную падзею, запрашае база адпачынку «Глушцовы ток». На паляўнічай базе «Глушцовы ток», змесцаванай на маляўнічым беразе ракі Вослік, ёсць госцевая хатка на 10 спальных месцаў, пяць пакояў адпачынку, банкетная зала і більярдны пакой, а таксама танцпляцоўка, сажалка, лазня, некалькі альтанак з мангаламі.
Вы можаце задаць свае пытанні галоўнаму паляўніцтвазнаўцу ДЛГУ "Бялыніцкі лясгас" па тэлефоне (+375) 2232 72109. Каардынаты базы адпачынку: 53.9627,29.6563.